Журналіст-фрылянсэр Зьміцер Лупач стаў сьведкам рэпэтыцыі прысягі і пачаў фатаграфаваць. Спачатку да яго падыйшла Людміла Карніловіч, якая часова выконвае абавязкі начальніцы аддзелу ідэалёгіі Глыбоцкага райвыканкаму, і сказала, каб ён не фатаграфаваў, бо ня мае акрэдытацыі.
Зьміцер Лупач патлумачыў чыноўніцы, што мае права здымаць без акрэдытацыі, бо ўсё адбываецца на вуліцы ў грамадзкім месцы, а не ў закрытым памяшканьні. Тады Карніловіч пачала пагражаць, што, калі журналіст не паслухае, то ў яго могуць узьнікнуць праблемы з ваенкаматам.
Затым падышоў вайсковец і, не прадставіўшыся, таксама пачаў даводзіць, што здымаць рэпэтыцыю без дазволу нельга.
"Абсурд ўлады мацнее! Заўтра яны пачнуць прасіць акрэдытацыю на здымкі, напрыклад, ранішніку ў дзіцячым садку! А калі сур'ёзна, то для здымкаў у грамадзкім месцы дазволу ні ў каго пытаць ня трэба. На парадах у Менску не забараняюць фатаграфаваць ані ваенную тэхніку, ані галоўнакамандуючага!" - гаворыць праваабаронца Павал Левінаў.