Жыхара Полацку пасадзілі на 10 сутак за рэпосты навін Белсату і TUT.BY, зробленыя яшчэ летась
Суд Полацкага раёну і гораду Полацку 29 верасня пакараў мясцовага прадпрымальніка Генадзя Бердзянёва 10 суткамі адміністрацыйнага арышту за рэпосты ў сацсетцы «Аднакласнікі» навінаў Белсат і TUT.BY, зробленыя яшчэ 2020 годзе. Рашэнне аб арышце палачаніна прымаў суддзя Андрэй Дзергачоў. Справу Бердзянёва (арт. 19.11 КаАП) ён разбіраў не больш за 20 хвілін.
«Такіх недан…скаў паўсюль хапае». Яшчэ аднаго віцябляніна судзяць за абразу даішніка на старонцы Вольгі Карач
30 верасня суд Першамайскага раёну Віцебску пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні 50-гадовага грузчыка аднаго з віцебскіх прадпрыемстваў Аляксандра Шматава. Мужчыну абвінавачваюць у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем тым службовых абавязкаў (арт. 369 КК). У свой час Шматаў працаваў у ППС у Віцебску. А раней, падчас тэрміновай службы, сам разганяў дэманстрацыі, прызнаўся.
Юліі Алейнік, адлічанай з ВДУ за надпіс «БЧБ Жыве», прысудзілі 2610 рублёў штрафу
28 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 19-гадовай Юліі Алейнік, якую абвінавачвалі ў нанясенні надпісу «БЧБ Жыве» на каналізацыйным калектары (арт. 341 КК). Суд прызнаў яе вінаватай у псаванні маёмасці і аштрафаваў на 90 базавых велічынь (2610 рублёў). Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў прызначыць Юліі 100 базавых штрафу.
19-гадовую дзяўчыну адлічылі з віцебскага «худграфу» і судзяць за надпіс «БЧБ Жыве!»
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 27 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы, распачатай паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») у дачыненні былой студэнткі віцебскага «худграфу» Юліі Алейнік. Яе абвінавачваюць у тым, што на бетоннай трубе яна напісала 7 літар: «БЧБ Жыве». Дзяўчыну ўжо адлічылі з універсітэту.
«Беларусбанк» адклікаў з суду заяву з патрабаваннем аб банкруцтве ААТ «Сцяг Індустрыялізацыі»
23 верасня ў эканамічным судзе Віцебскай вобласці мелася адбыцца чарговае пасяджэнне аб банкруцтве буйнога дзяржаўнага прадпрыемства «Сцяг Індустрыялізацыі». Аднак суд адмянілі. Паводле сакратаркі суддзі Піскуновіч, заяўнік – «Беларусбанк», напярэдадні раніцай адклікаў свой пазоў з патрабаваннем прызнаць «швачнага гіганта» банкрутам.