Чацвер, 06 Чэрвень 2024

Улады прыступілі да ліквідацыі грамадскай арганізацыі лыжаролераў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя Віцебскага абласнога суда Вольга Іллюшонак 28 мая пастанавіла ліквідаваць Грамадскае аб'яднанне "Віцебская абласная федэрацыя лыжных гонак", старшынёй якой з'яўляецца былы старшыня абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аляксандр Хрыстафораў. Ініцыятарам закрыцця арганізацыі выступіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама.

Федэрацыя праіснавала, як зарэгістраванае грамадскае аб'яднанне, шэсць гадоў. У яе шэрагах налічвалася 32 спартсмены, якія прафесійна займаліся лыжнымі гонкамі.

Штогод сумесна з Міністэрствам спорту і турызму праводзіліся некалькі знакавых и значных спартыўных мерапрыемстваў абласнога ўзроўню. А менавіта: Адкрыты чэмпіянат Віцебскай вобласці па лыжаролеры і кросе, адкрытая спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартовых школ па лыжаролерах і Турнір па лыжаролерным спорце “SKIBEL-тур”.

У гэтых спаборніцтвах бралі ўдзел сотні аматараў і прафесіяналаў летніх лыжных прабежак.

Яўген Давыдаў