Аўторак, 28 Май 2024

За незаконнае прадастаўленне паслуг па працаўладкаванні ўлады аштрафавалі жыхара Віцебска

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя Эканамічны суд Віцебскай вобласці Наталля Стэфановіч 7 траўня за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць аштрафавала на 200 рублёў грамадзяніна Расіі жыхара абласнога цэнтра Сяргея Вальтэра.

Згодна з пратаколам паступіўшае з аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска, Сяргей, без дзяржаўнай рэгістрацыі і ліцэнзіі прадастаўляў інфармацыю жыхарам Расіі аб магчымасці і ўмовах працаўладкавання за межамі Рэспублікі Беларусь. Гэтую паслугу ён аказваў кліентам падчас тэлефоннай размовы, якая была запісаная работнікамі міліцыі і прад'яўлена суду ў якасці доказу.

У судовым пасяджэнні мужчына віну прызнаў, шчыра раскаяўся, растлумачыў, што ўчыніў адміністрацыйнае правапарушэнне па няведанні, а аб'явы аб працаўладкаванні выдаліў.

З улікам атрыманых доказаў і прызнання віны суддзя Стэфановіч, у межах ч. 2 арт. 13.3 КаАП (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), аштрафавала Вальтэра на суму 200 рублёў без канфіскацыі даходу ад супрацьпраўнага дзеяння з прычыны таго, што яго не ўдалося ўстанавіць.

Ларыса Сумская