З пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое паступіла з Сенненскага раённага выканаўчага камітэта, вынікала, што Галіна ў парушэнні патрабаванняў выбарчага закона самавольна сфатаграфавала бюлетэні для галасавання на выбарах у мясцовыя прадстаўнічыя органы ўлады і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У судовым паседжанні жанчына віну прызнала і патлумачыла фотафіксацыю бюлетэняў для свайго асабістага карыстання.
З улікам прызнання датычнасці да адміністрацыйнага правапарушэння і даказанасці віны суддзя Барысавец, у рамках арт. 10.9 КаАП, аштрафавала Гарбачову на 160 рублёў.
Дзмітрый Кунцэвіч