Незалежны журналіст пакінуў Беларусь у 2021 годзе. Гэтаму папярэднічалі некалькі арыштаў і ператрусаў, падчас якіх з жытла Казакевіча забралі ўсё аргтэхніку. Ці быў ператрус зараз, ён не ведае, але выключыць гэтага не можа, раз дзверы былі ўзламаныя. Не ведае таксама і таго, ці прысутнічалі панятыя, і з якой крымінальнай справай могуць быць звязаныя гэтыя дзеянні.
Ніякіх позваў на размову ў следчы камітэт або ў суд на яго хатні адрас не прыходзіла. Не ведае Зміцер Казакевіч і пра тое, ці звязаны арышт яго маёмасці з нядаўняй заявай СК пра тое, што да крымінальнай адказнасці будуць прыцягнуты 104 удзельнікі сёлетняга Дня Волі, які адзначаўся па ўсім свеце. Ен падкрэслівае, што наведваў грамадскія мерапрыемствы, але не як удзельнік, а ў сувязі з прафесійнай дзейнасцю.
Алег Круглоў
Пятніца, 17 Май 2024
Арыштавалі кватэру віцебскага журналіста Змітра Казакевіча, які з'ехаў за мяжу два гады таму
Фотаздымак узламаных і апячатаных дзвярэй у сваё віцебскае жытло ён размясціў у Фэйсбуку. Паводле звестак на пячатцы, прычыну арышту ведае следчы камітэт, куды і рэкамендавана «звяртацца па ўсіх пытаннях». Узламвалі дзверы ў прысутнасці супрацоўніка КДБ – пра гэта таксама напісана на паперцы, якую пакуінулі на дзвярох. Паводзе Змітра Казакевіча, апячаталі кватэру ўвечары 16 траўня, а напярэдадні невядомыя людзі распытвалі суседзяў журналіста, хто ў ягонай кватэры жыве, і ці даўно яны бачылі яго самога.
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: