«Дом мы будавалі ўсё жыццё, ён у нас вялікі, з усімі выгодамі, з газам, вадой, лазняй, участак там, парнікі. Усё, што можа быць у людзей, калі яны працавітыя. Уклалі ў яго шмат грошай, сілаў — для сябе ж стараліся», -- распавяла Ганна Федаронак беларускаму Радыё Свабода.
Цяпер жанчына жыве ў Варшаве, загадвае шэлтарам для ўцекачоў. А свае творчыя здольнасці рэалізуе ў відэапраектах, дзе выконвае ролю вясковай жыхаркі, якая імкнецца зразумець і патлумачыць суседзям навіны беларускай палітыкі. Яе апошні праект называецца «Лукашолкі», і гэтая назва гаворыць сама за сябе.
У лютым 2023 года суд Пастаўскага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі» старонкі актывісткі ў Фэйсбуку і ў «Одноклассниках». Сёлета ў лютым Ганну Федаронак ўнеслі ў міждзяржаўную пошукавую базу, агульную для Беларусі і Расіі.
Георгій Ротаў
Пятніца, 17 Май 2024
Арыштавалі маёмасць Ганны Федаронак, актывісткі з Пастаўшчыны
Спадарыня Ганна даўно жыве ў замежжы, і пра тое, што на яе дом у мястэчку Варапаева, накладзены арышт, яна даведалася ад знаёмых землякоў. Для жанчыны гэта не стала навіной, бо яна ведае, што супраць яе распачатыя некалькі крымінальных справаў, у тым ліку з абразу Лукашэнкі.
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: