Пятніца, 17 Май 2024

За няяўку ў ваенкамат улады асудзілі беспрацоўнага на адзін год пазбаўлення волі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук 19 красавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, ў межах ч.1 арт.435 КК, прыгаварыла да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тэрмін 1 год беспрацоўнага Кірыла Астроўскага. Таксама суддзя абавязала маладога чалавека ў свабодны час выканаць грамадска карысныя працы ў аб'ёме ста гадзін і заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 1200 рублёў.

У судовым паседжанні абвінавачаны Кірыл прызнаў сваю вінаватасць і растлумачыў што не прыбыў на мерапрыемствы прызыву, бо не хацеў праходзіць вайсковую службу.

Ён растлумачыў суду, што сапраўды атрымаў асабіста пад роспіс позву аб яўцы ў Ваенны камісарыят на мерапрыемствы прызыву - для праходжання медыцынскага агляду. Аднак у пазначаны час у ваенкамат не з'явіўся, аб прычынах няяўкі не паведаміў, пры гэтым не меў уважлівых прычын для ўдзелу ў мерапрыемствах прызыву.

Святлана Антоненка