Серада, 17 Красавік 2024

За пікетаванне выканкама ўлады арыштавалі палітвязня

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 10 красавіка за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення пікету арыштавала на 15 сутак былога палітвязня мясцовага жыхара Сяргея Васільева. Раней арыштаваны быў судзімы па арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і быў пакараны абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 3 гады.

У судзе стала вядома, што Сяргей 07 красавіка 2024 года правёў пікетаванне каля ўваходу ў будынак Міёрскага райвыканкама, шляхам дэманстрацыі плаката з надпісам "З…".

Доказам факта правядзення не дазволенага мерапрыемства стаў запіс зробленага камерамі відэаназірання выканкама, на якіх быў завиксаваны Васільеў і трымаў у руках плакат.

У судовым паседжанні мужчына віну прызнаў цалкам і патлумачыў, што сапраўды ў пазначаны ў пратаколе час і ў пазначаным месцы без дазволу чыноўнікам здзейсніў пікетаванне, бо хацеў выказаць свае погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

З улікам усіх абставін справы і на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП суддзя Яскевіч пакарала Васільева адміністрацыйным арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.

Марыя Шышкавіч