У судзе прагучалі звесткі пра тое, што жонка палітзняволенага зносілася з прадстаўнікамі экстрэмісцкага фарміравання – прадаставіла яго прадстаўнікам звесткі пра судзімасць мужа, і ў перыяд с целью получения з 26.02.2022 па 26.05.2023 «атрымала і выкарыстала ў асабістых мэтах дабрачынную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў», за якія сетцы «Эўраопт» заплацілі з-за мяжы.
Арцём Ляшнеўскі — жыхар Барані, які працаваў на аршынскай чыгунцы машыністам. Ён быў асуджаны паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ў адной з сацсетак пакінуў абразлівы каментар у адрас гродзенскага даішніка Вайцяшонка.
На судзе пацярпелы супрацоўнік ДАІ адмовіўся ад маральнай кампенсацыі і прасіў строга не караць Арцёма, а эксперты доўга не маглі даказаць, што абразлівы каментар датычны менавіта Вайцяшонка, бо напісаны ён быў вельмі абстрактна, без указання імёнаў.
2 лютага 2022 г. суддзя Святлана Кузьмічонак прызначыла Арцёму Ляшнеўскаму ў якасці пакарання два з паловай гады "хіміі". Менавіта такі тэрмін для абвінавачанага запрошваў і пракурор. Ляшнеўскі адбывае пакаранне ў Ваўкавыску ў ПУАТ № 29.
Аляксей Грыбоўскі