19 кастрычніка ён пакараў 20 базавымі велічынямі штрафу (740 беларускіх рублёў) прыбіральшчыцу з Глыбокага за тое, што яна ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на сваёй старонцы размясціла інфармацыйную прадукцыю з сайта “Зеркало”, якую ўлады ўнеслі ў так званы спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Судзілі глыбачанку па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганду такой дзейнасці).
У судзе жанчына сваю віну прызнала. Тэлефон у яе не канфіскавалі.
Праз некалькі дзён, 23 кастрычніка, усё той жа суддзя Аляксандр Аляксеенка асудзіў непрацуючага глыбачаніна па тым жа артыкуле – частка 2 19.11 КаАП. Мужчыну вінавацілі ў тым, што ён таксама на сваёй старонцы размясціў матэрыялы з некалькіх рэсурсаў, якія ўлады прызналі “экстрэмісцкімі”. Да таго ж яму ставілі яшчэ ў віну, што ён размясціў выяву факела аранжавага колеру (лагатып “Радыё Свабоды”), якая таксама прызнаная ўладамі экстрэмісцкім матэрыялам.
Глыбачанін таксама ў судзе прызнаў сваю віну, тэлефон у яго не канфіскавалі, і прызначаны тэрмін арышту ён ужо адседзеў.
Кастусь Юроўскі