У банку судовых рашэнняў сутнасць правапарушэння выкладзена каротка і без падрабязнасцяў: Шавякоў «неаднаразова здзейсніў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме, сетцы і на машынных носьбітах з парушэннем сістэмы абароны» аднаго з мясцовых ААТ.
Дзмітрый Шавякоў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам у сферы перакладчыцкай дзейнасці і сакратарскіх паслугаў. Вядома, што ён цікавіцца мясцовым краязнаўствам і неаднаразова браў удзел у розных праектах, у тым ліку ініцыяваных мясцовымі уладамі, накіраванымі на захаванне гістарычнай спадчыны ў Дзісне. Таксама часта бярэ ўдзел у дабрачынных акцыях па падтрымцы дзіцячых установаў і ўстановаў, якія апякуюцца нямоглымі людзьмі і людзьмі сталага веку.
Ірына Кірпічонак
Панядзелак, 11 Верасень 2023
Пратэстанцкага пастара з Дзісны асудзілі за несанкцыянаваны доступ да інфармацыі
28 жніўня старшыня Мёрскага райсуду Ірына Яскевіч асудзіла жыхара Дзісны Дзмітрыя Шавякова да штрафу памерам 20 базавых велічыняў (740 рублёў), прызнаўшы яго вінаватым паводле арт. 23.4 КаАП (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі). Дзмітрый Шавякоў – пастар евангельскай царквы «Возрождение».