Згодна з пратаколам агляду тэлефона і фотатабліц работнік міліцыі ўстанавіў наяўнасць у сацыяльнай сетцы “Інстаграм” на старонцы Іванова інфармацыйнай прадукцыі з выявай лагатыпа «Simbol.by», якую на той момант прагледзелі 78 чалавек. У 2022 годзе гэтая прадукцыя ўладамі была змешчана ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні Аляксей прызнаўся ў тым, што сапраўды, ён, на сваёй старонцы ў “Інстаграме” захоўваў і распаўсюджваў інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Аднак ужо цягам двух гадоў не карыстаецца гэтай старонкай.
Тым не менш, суддзя Кузьмічонак, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пастанавіў арыштаваць Іванова тэрмінам на сем сутак.
Дана Праклова