У матэрыялах справы значыцца, што Сяргей на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» у раздзеле «Фота» ад жніўня 2020 года захоўваў фатаграфіі з лагатыпам «NEXTA», уключаным у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Улічваючы толькі гэты адзіны факт, суддзя Балаболава прыйшла да высновы, што ў дзеяннях мужчыны змяшчаецца склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт.19.11 КаАП.
З-за таго, што «экстрэміст» завочна прызнаў сваю віну суд пастанавіў арыштаваць Шалавіна толькі на трынаццаць, а тэрмін адбыцця арышту вылічваць з даты яго фактычнага затрымання.
Алена Галаванава