Бізнес-аналітыка ААТ «Кераміка» Наталля Карабліна прызнала вінаватым ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» інфармацыйных матэрыялаў ( ч. 2 арт.19.11 КаАП) і пакарала 15-цю суткамі арышту.
На такі самы тэрмін арышту паводле таго самага артыкула суддзя Карабліна асудзіла інжынера – карыстальніка сацыяльнай сеткі «Одноклассники», як таксама меў на сваёй старонцы рэпосты з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».
З пастановамі пра 10 сутак арышту трапілі ў ІЧУ пасля суду ў Наталлі Карабліной дзве жанчыны: інжынер-канструктар ААТ «Кераміка» і мантажніца радыёапаратуры. Абедзве таксама былі прызнаныя вінаватымі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на ўласных старонках у «Одноклассниках».
Ва ўсіх чатырох пастановах суддзя падкрэслівала, што наяўнасць рэпостаў, пра якія падсудныя даўно забыліся, бо зрабілі іх яшчэ да таго, як згаданыя інтэрнэт-рэсурсы былі залічаны ў «экстрэмісцкія», сведчыць пра памкненне да дэстабілізацыі грамадства і накіраваныя супраць дзейнай улады.
Пэўным выключэннем стала справа тэхніка-канструктара ААТ «Кераміка», у тэлефоне якога супрацоўнікі міліцыі знайшлі фотаздымкі з бел-чырвона-белым сцягам. Падчас працэсу падсудны не прызнаў сябе вінаватым. Ен патлумачыў, што яму вельмі падабаецца ўласная выява на дадзеным здымку, і менавіта таму ен размясціў гэты здымак у «Одноклассниках». Наталля Карабліна расцаніла гэта як несанкцыянаванае пікетаванне «з мэтай выражэння сваіх грамадска-палітычных поглядаў або пратэсту». Паводле арт. 24.23 КаАП мужчына таксама быў асуджаны да 15-ці сутак арышту.
Наталля Карабліна судзіць людзей па палітычных адміністрацыйных артыкулах ужо не першы год, і падобныя справы ёй давяралі яшчэ да пратэстных падзеяў 2020-га . З часоў мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі жанчына вынесла некалькі карных прысудаў і па палітычных крымінальных справах: па арт. 341 КК (Апаганьванне зудаванняў і псаванне маёмасці), арт. 364 КК (Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Па гэтых артыкулах яна прысудзіла жыхарам Віцебска агулам 12 гадоў пазбаўлення волі.
Станіслаў Іваноўскі