Пятніца, 28 Ліпень 2023

Улады за абразу Лукашэнкі палітвязня асудзілі на два гады калоніі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У Віцебскім раённым судзе 21 чэрвеня асудзілі палітзняволенага Канстанціна Ступнікава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Канстанціну два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як паведаміў мужчына на судзе, 25 красавіка 2023 года ён адзначаў Радаўніцу разам з маці, сястрою і яе мужам. Кампанія шмат выпіла, пасля чаго жанчына выклікала на яго міліцыю. Паводле меркавання суду, Канстанцін у прысутнасці міліцыянтаў нецэнзурна выказваўся ў бок Лукашэнкі. Да суда Канстанцін утрымліваўся пад вартай.

Канстанціну 28 гадоў. Ён жанаты, працаваў аператарам-наладчыкам, стала пражываў у Маскве.

Рыгор Дымаў