Ці знайшлі і пакаралі гвалтаўнікоў, газета не паведамляе, згадваючы, што «у дачыненні да непаўналетняга былі здзейснены ўчынкі, якія ўтрымліваюць прыкметы крымінальнага злачынства, і ён быў прызнаны пацярпелым па крымінальных справах па ч.1 арт.168 КК РБ (дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту) і па ч.1 арт. 169 КК РБ ( распусныя дзеянні, здзейсненыя паўналетняй асобай у дачыненні да асобы, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту).
Няма ў артыкуле і тлумачэнняў, што стала прычынай учынкаў падлетка, якія кваліфікуюцца як «выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з удзелам непаўналетняга» (ч.1 арт 343 КК РБ). Верагодна, падлетка змушалі да гэтага не названыя гвалтаўнікі, загадзя ведаючы, што іхная ахвяра не дасягнула ўзросту, з якога наступае крымінальная адказнасць.
Затое газета падрабязна апісвае, што хлопец змяніў дзве прыёмныя сям’і, што ён збягаў са школы, паводзіў сябе «вызывающе», што ўцякаў і ад прыёмных бацькоў, а часам вяртаўся дахаты ў стане алкагольнага ап“янення. Нагадаем, вядзецца пра падлетка, якому не было і 14 гадоў, і за выхаванне якога адказвала дзяржава, бо ў 2011 ягоных біялагічных бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў.
Дапытівы чытач зразумее, што артыкул «Раскажам, чаму суд Чашніцкага раёну накіраваў падлетка ў адмысловую лячэбна-выхаваўчую станову» - гэта аповед пра фіаска дзяржаўнай сістэмы выхавання, а не пра «кепскага хлопчыка» са складанай спадчыннасцю. Дзяржава не справілася са ўзятай на сябе роляй выхавацеля і абаронцы дзіцяці, якое стала ахвярай сэксуальнага гвалту, атрымала маральныя траўмы, і яны наўпрост паўплывалі на паводзіны падлетка. Аднак газета сцвярджае, што хлопец быў звычайны хуліган і сам вінаваты ў тым, што яго накіравалі ў спецустанову.
Лявон Каляда