Панядзелак, 25 Май 2026

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

23 траўня каля вёскі Янава Сенненскага раёна ўпаў БПЛА, япры падзенні пашкодзіўшы лінію электраперадач. Мясцовыя жыхары выклікалі аварыйныя службы і міліцыю. Абломкі беспілотніка службоўцы тут жа забралі, а людзям забаранілі распавядаць пра здарэнне.



Вяскоўцы – не самыя вялікія адмыслоўцы ў вайсковай тэхніцы, і па бліжэйшым наваколлі тут жа папаўзлі розныя чуткі. Гаварылі і пра тое, што на беспілотніку была выбухоўка, якая не спрацавала, і пра тое, што на ім былі дзіркі – нібыта па апараце стралялі. Гучала і версія, што гэта заблукаў адзіз з БПЛА, якімі ноччу на 23 траўня быў нанесены масіраваны ўдар па тэрыторыі Украіны.

Ніякіх афіцыйных каментароў ад мясцовых уладаў з гэтай нагоды не было.

Ул.інф.