У судзе «правапарушальнік» не адмаўляў таго, што на яго інтэрнэт-старонках у «Інстаграм» і «Аднакласніках» захоўваў «фотаздымак несанкцыянаванага масавага мерапрыемства з выявай палотнішчаў бел-чырвона-белых сцягоў».
Суддзя Яскевіч прыняла пазіцыю працаўнікоў міліцыю і палічыла даказаным, што Уладзімір здзейсніў адміністрацыйныя правапарушэнні, прадугледжаных ч.2 арт.19.11 і ч.1 арт.24.23 КаАП. А менавіта захоўваў і распаўсюджваў інфармацыйную прадукцыю, уключаную ўладамі "ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў", і парушыў парадак правядзення пікетавання.
За падобныя дзеі суд пакараў Граковіча арыштам на шэсць сутак - па трое сутак за кожнае "правапарушэнне", але без канфіскацыі тэлефона.
Ніна Праклова