Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым — у верасні 2021 г. Магілеўскай ПК №15, дзе ён адбываў прысуджаны тэрмін, Алега Яфрэменку перавялі ў турму №4 г. Магілёва. Вядома, што адміністрацыя магілёўскай турмы рэгулярна змяшчала палітвязня ў ШІЗА.
У лістападзе 2022г. Яфрэменку перавялі ў Горацкую ПК №9. Адміністрацыя цісне на палітвязня і тут: яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а нядаўна распачалі чарговую справу на нібыта непадпарадкаванне патрабаванням кіраўніцтва калоніі. Палітвязню зноў пагражае перавод ва ўмовы турэмнага зняволення.
Першапачатковая правіна Алега Яфрэменкі палягала ў тым, што ён зрабіў падсечку міліцыянту, той паваліўся і падрапаў далоні. Свае віны Яфрэменка не адмаўляў, а падчас судовага працэсу нават папрасіў прабачэння ў супрацоўніка міліцыі. Той запатрабаваў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. Суд задаволіў гэтае патрабаванне, прызнаўшы Яфрэменку вінаватым у злачынстве паводле артыкулу 364 Крымінальнага Кодэкса («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»).
Феліцыян Красоўскі