У судовым паседжанні Кацярына патлумачыла, што на яе акаўнце ў сацыяльнай сетцы Тэлеграм сапраўды знаходзілася інфармацыя ў выглядзе падпіскі на інтэрнэт-старонку з назвай "NEXTA". Аднак,экстрэмісцкія матэрыялы не распаўсюджвала, падпіску зрабіла падчас пратэстаў 2020 года, і не ведала аб тым, што інфармацыйная прадукцыя была прызнана судом экстрэмісцкай.
Суддзя Барысавец абгрунтавала сваё рашэнне арыштаваць Васілеўскую наяўнасцю ў дзейнай Канстытуцыі арт. 52, якая абавязвае кожнага, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, выконваць яе Канстытуцыю, законы. А невыкананне ўказанага абавязку цягне, у выпадку з Кацярынай, на адміністрацыйную адказнасць.
Праўда суддзя не згадала аб тым, што ў арт. 34 Канстытуцыі гарантуе кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі.
Міхаіл Жук