Аўторак, 25 Красавік 2023

Судовая сістэма Віцебскай вобласці працуе ў рэпрэсіўнай парадыгме

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У 2022 года раённымі судамі Віцебскай вобласці было разгледжана 48,9 тыс. спраў з вынясеннем пастаноў у рамках крымінальных, адміністратыўных і грамадзянскіх законаў. У параўнанні с 2021 годам, колькасць разгледжаных спраў павялічылася на 1 тыс. ці на 2%. 

Крымінальныя справы

Суддзямі было разгледжана 3787 крымінальных спраў з вынясеннем прыгавору. Па выніках судовых разбораў асуджана 4121 асоб. Апраўдальныя прыгаворы вынесены ў дачыненні да 3 (0,08%) асоб. Асноўнымі нагодамі для апраўдання, як і ў папярэднія гады, з'явілася адсутнасць у дзеяннях складу злачынства альбо недаказанасць удзелу абвінавачанага ў ягоным здзяйсненні. Выключная мера пакарання і пажыццёвае пазбаўленне волі судамі не прымянялася. 

Найбольшая колькасць асоб асуджана за ўчыненне крадзяжоў маёмасці рознымі спосабамі (1781 асоб або 43,2 %). За злачынствы супраць жыцця і здароўя (286 ці 7,0%), а за преступления против уклада семейных отношений и интересов несовершеннолетних (568 ці 13,8%). 

У дачыненні да асуджаных прымяняліся пакаранні: грамадскія працы разоў 561, штраф - 497, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю - 18, папраўчыя работы - 140, абмежаванне волі - 855, арышт - 678.  Колькасць асуджаных да пазбаўлення волі склала 920 асобы.

Віцебскі абласны суд разгледзеў у апеляцыйным парадку 750 крымінальных спраў. Таксама зведалі змены прыгавораў раённых судоў у апеляцыйным і наглядным парадку ў дачыненні да 91 прыгавораных. Вышэйстаячымі судамі былі адменены прыгаворы раённых і гарадскіх судоў у дачыненні да 11 асоб

Віцебскім абласным судом было разгледжана 117 пракурорскіх пратэстаў, з якіх 111 з іх былі поўнасцю задаволены. 

Справы аб адміністрацыйных правапарушэннях

Цягам мінулага года было разгледжана раённымі (гарадскімі) судамі вобласці 25464 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У агульнай структуры адміністрацыйных правапарушэнняў асноўную масу склалі справы аб такіх правапарушэннях, як: распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы або на рабоце ў стане ап'янення - 3621 спраў; дробнае хуліганства - 2678 спраў; дробны крадзеж -1586 спраў.

Колькасць асоб, на якіх раённымі (гарадскімі) судамі накладзены адміністрацыйныя спагнанні, налічваецца 19289 грамадзянамі. 

Грашоваму штрафу падвергнута 75% або 14472 прыцягнутых асоб. Адміністратыўнаму арышту падвергнуты - 4375 прыцягнутых асобы або 22,6%. Пры гэтым з агульнай колькасці разгледжаных спраў амаль па 6174 спраў або 32% судамі прымаліся рашэнні аб спыненні вытворчасці па справе.

У сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу адміністрацыйнага правапарушэння судамі спынена 401 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, што сведчыць аб неабгрунтаванасці пачатку вядзення адміністрацыйнага працэсу, а таксама захоўваецца невысокім узроўні якасці дасудовай вытворчасці па такіх справах.

Грамадзянскае правасуддзе

У мінулым мінулым годзеі ў суды вобласці паступіла 19725 грамадзянскія справы. Судамі з вынясеннем рашэння разгледжана 14484 грамадзянскіх спраў, з іх з задавальненнем іску разгледжана 13844 або 96 працэнтаў.

З ліку разгледжаных у іскавай вытворчасці грамадзянскіх спраў найбольшую колькасць складаюць справы аб скасаванні шлюбу - 3104. Задавальняльнасць па гэтай катэгорыі склала 99,9 працэнта. За шэсць месяцаў суды разгледзелі 44 грамадзянскія справы аб аднаўленні на працы, з іх з задавальненнем іску 20 ці 45,6%. 

Судамі вобласці разгледжаны 1647 грамадзянскіх спраў аб спагнанні аліментаў на ўтрыманне дзяцей. Па гэтай катэгорыі склала 100 працэнтаў зваротаў. 

Аб абароне гонару і годнасці грамадзян у судах слухаліся 16 спраў, і задаволена было 5 пазовы. 

Праз суды прайшло 1705 спраў аб накіраванні грамадзян у Лячэбна-працоўныя прафілакторыі і былі прыняты рашэнні аб лячэнні ад алкагалізму ці нарказалежнасці 1596 чалавек. 

Пастановы аб прымусовай шпіталізацыі былі прыняты судамі ў дачыненні да 84 грамадзяніна, што склала 100%.

У выніку праверкі вышэйстаячымі судамі пераважная большасць рашэнняў па грамадзянскіх справах прызнаны законнымі і абгрунтаванымі. Вышэйстаячымі судамі адменена 63 рашэнні, што складае 0,45% ад агульнай колькасці вынесеных рашэнняў, а таксама 40 рашэнні былі зменены. 

Алег Кунін