Суд у чарговы раз адхіліў патрабаваньні віцебчука Ўладзімера Кірычэнкі, які прасіў прызнаць, што дзеяньні ЖРЭТ Першамайскага раёну Віцебску зьяўляюцца незаконнымі і парушаюць правы спажыўцоў. Паводле разьлікаў пазоўніка, толькі ў верасьні 2012 году ЖРЭТ ў 7,5 разоў завысіў колькасьць цеплавой энэргіі, неабходнай на падагрэў аднаго кубамэтру вадаправоднай вады.

Родныя атрымалі першы ліст ад Андрэя Гайдукова, падазраванага, паводле інфармацыі КДБ, у «здрадзе дзяржаве». Некалькі дзён таму наваполацкага актывіста перавялі ў віцебскі СІЗА, і бараніць ягоныя інтарэсы будзе ўжо ня менскі, а віцебскі адвакат. Да пачатку сьнежня Андрэя Гайдукова трымалі ў менскім СІЗА КДБ, а цяпер ён у Віцебску. Дык што замена адваката цалкам лягічная.

Арыштаваны за «здраду дзяржаве» 23-гадовы апэратар наваполацкага «Нафтану» цяпер знаходзіцца ў Віцебскім сьледчым ізалятары № 2. Яго перавялі сюды зь менскага СІЗА КДБ. З хлопцам сустрэлася адвакат, а яшчэ на сустрэчу разьлічвае і маці арыштаванага Вольга Гайдукова.

За пяць дзён да адкрыцьця заплянаванай выставы вядомага мастака Аляксея Марачкіна (Алеся Мары) ў ВДУ імя Машэрава кіраўніцтва мастацка-графічнага факультэту адмовіла ў яе правядзеньні. Адкрыцьцё выставы Аляксея Марачкіна «Вяртаньне» мелася адбыцца 30 лістапада. Куратарка выставы Кацярына Мясьнікава кажа, што ўсе тэрміны ўзгадняліся загадзя:

Віцебская абласная пошта дасылае беларускамоўныя тэлеграмы, запісваючы іх пры дапамозе расейскага альфабэту. Такую тэлеграму атрымаў грамадзкі актывіст Ільля Заранок. «Як шкада, што ў краіне, дзе прынамсі дзьве мовы дзяржаўныя, Віцебская абласная пошта ня мае для беларусаў літараў І, Ё і Ў», – напісаў ён у «Facebook».