Мітрапаліт Павал назваў Беларусь часткай “Сьвятой Русі”
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ Маскоўскага патрыярхату) заклікаў народы Беларусі, Расеі і Ўкраіны імкнуцца да “духоўнай еднасьці”. Пра гэта мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павал заявіў у сваім сёлетнім калядным пасланьні.
У працы ЖКГ і гандлю Віцебскай вобласьці зноў выяўленыя хібы
Маніторынг працы з насельніцтвам Віцебскай вобласьці выявіў хібы ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы і гандлёвым абслугоўваньні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.
На вышэйшую школу Віцебску насоўваецца русіфікацыя
Адна з найстарэйшых віцебскіх ВНУ - Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Машэрава - мае ўсяго адну спэцыяльнасьць, непасрэдна зьвязаную з прафэсійнай падрыхтоўкай дзеля папулярызацыі беларускай мовы і навучаньня ёй. Гэта спэцыяльнасьць «Беларуская філялёгія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасьць)». На пачатку году ўнівэрсытэцкая адміністрацыя выказала прапанову яе ліквідаваць…
Анатоль Гнеўка: Улады ігнаруюць чарнобыльцаў
Улады Беларусі абыякавыя да праблемаў ліквідатараў-чарнобыльцаў, упэўнены палкоўнік запасу, старшыня Віцебскага абласнога падразьдзяленьня грамадзкай арганізацыі «Саюз Чарнобыль-Беларусь», зарэгістраванай ва Ўкраіне, Анатоль Гнеўка. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію «Дыялёгу».
Старшыня стваранага прафсаюзу прадпрымальнікаў: Я ў корані ня згодная з тым, што мы злодзеі і жулікі
Скончыўся 2014-ты год і распачаўся 2015-ты. Старшыня арганізацыйнай групы беларускага прафсаюзу «Разам», сябра АГП Ірына Яскевіч ласкава пагадзілася падвесьці вынікі году, які адышоў, і ацаніць магчымасьці разьвіцьця малога бізнэсу Беларусі ў Новым годзе.