Пасьля дзесяці сутак арышту з ізалятару часовага ўтрыманьня на волю выйшаў сябра КХП БНФ Сяргей Каваленка. Ён быў затрыманы 24 сьнежня 2014 году. 27 сьнежня пастановай Першамайскага райсуду Віцебску актывіст быў абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні дробнага хуліганства паводле артыкулу 17.1 Кодэксу аб  адміністрацыйных правапарушэньнях.

Скончыўся 2014-ты год і распачаўся 2015-ты. Старшыня арганізацыйнай групы беларускага прафсаюзу «Разам», сябра АГП Ірына Яскевіч ласкава пагадзілася падвесьці вынікі году, які адышоў, і ацаніць магчымасьці разьвіцьця малога бізнэсу Беларусі ў Новым годзе.

Улады Беларусі абыякавыя да праблемаў ліквідатараў-чарнобыльцаў, упэўнены палкоўнік запасу, старшыня Віцебскага абласнога падразьдзяленьня грамадзкай арганізацыі «Саюз Чарнобыль-Беларусь», зарэгістраванай ва Ўкраіне, Анатоль Гнеўка. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію «Дыялёгу».

Пра мясцовае самакіраваньне і ўдзел грамадзянаў у вырашэньні пытаньняў на мясцовым узроўні гаварылі на сэмінары ў Паставах. Яго ладзіла грамадзкае аб’яднаньне „Самакіраваньне і грамадзтва” для актывістаў Пастаўшчыны і Глыбоччыны.

Блышыны кірмаш, які ў Віцебску утварыўся насупраць Полацкага рынку каля дому №12 на рагу вуліц Цітова і Лякаматыўнай, зачышчаны і пустуе. У нядзелю, 21 сьнежня, на ўскрайку звычайнай пляцоўкі таўкучкі заставаліся толькі з паўтара дзясятка самых трывалых бабуль. Яны прадавалі зь зямлі салёныя агуркі і квашаную капусту. Таксама за шапікам ля прыпынку хавалася пара прадавачак шчанюкоў і кацянят.