Слабы попыт даў аб сабе ведаць у красавіку бягучага году, калі ўладальнікі кватэр былі вымушаныя пайсьці на саступкі. За сакавік-чэрвень 2014 году цэны на кватэры ў Віцебску зьнізіліся на 4,3%.
У астатніх гарадох Віцебшчыны сытуацыя кардынальна супрацьлеглая. Кошты на кватэры ў Полацку, Наваполацку і Воршы сынхронна вырасьлі ў II квартале на 5-6% на тле істотна ўзрослага попыту на жытло. Агульная колькасьць прададзеных у трох гарадох кватэр было вышэй, чымся ў Віцебску, а гэта вельмі рэдкая для рэгіёну сытуацыя. У Наваполацку і Воршы попыт у параўнаньні зь першым кварталам вырас на 24%. У Полацку гэты паказчык склаў вялікія 44% - максымальнае значэньне сярод усіх буйных гарадоў краіны.
Крыніца: realt.by