Субота, 09 Жнівень 2014

Сярэдні конкурс у ВНУ Віцебшчыны склаў 1,4 чалавека на месца. На шэраг спэцыяльнасьцяў конкурс адсутнічаў наогул

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ва ўступных іспытах на бюджэтную форму навучаньня конкурс наогул адсутнічаў (менш за аднаго чалавека на месца) у ВДУ на спэцыяльнасьці “фізыка (навукова-вытворчая дзейнасьць)” - 0, “матэматыка і інфарматыка” - 0,4, “прыкладная матэматыка (навукова-пэдагагічная дзейнасьць)” - 0,5 , “сацыяльная пэдагогіка” - 0,9; у ПДУ з улікам правядзеньня дадатковага набору на спэцыяльнасьці “кампутарная бясьпека” - 0,5, “мадэляваньне і кампутарнае праектаваньне радыёэлектронных сродкаў” - 0,6, “тэхнічная праца і прадпрымальніцтва” - 0,7, “радыётэхніка” - 0,9.

Найпапулярнейшымі ў абітурыентаў былі наступныя спэцыяльнасьці: ВДУ - “правазнаўства” (10,6 чалавек на месца), ПДУ - “лягістыка” і “правазнаўства” (6,4), у ВДТУ - “фінансы і крэдыт” (4,6) , у ВДАВМ - “вэтэрынарная фармацыя” (2,3), у ВДМУ - “фармацыя” (2,1). У пяці дзяржаўных ВНУ вобласьці з улікам дадатковага набору ў 2014 годзе ўзялі ўдзел 3 тыс. 456 абітурыентаў (пры пляне набору 2 тыс. 400 чалавек). Сярэдні конкурс у ВНУ Віцебскай вобласьці склаў 1,4 чалавека на месца.

Найбольшы конкурс назіраўся ў Віцебскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце - 1,7 чалавека на месца (у 2013 годзе - 1,6), найменшы быў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны - 1,13 (у 2013 годзе - 1,05). Па іншых ВНУ конкурс склаў: ВДУ імя Машэрава - 1,5 (у 2013 годзе - 1,8), Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт - 1,4 (у 2013 годзе - 0,95), Полацкі дзяржунівэрсытэт - 1,4 (у 2013 годзе - 1,5).

Па выніках уступных іспытаў на дзённае аддзяленьне (бюджэт) залічаныя 2 тыс. 358 чалавек (ПДУ - 580, ВДМУ - 555, ВДАВМ - 475, ВДУ - 438, ВДТУ - 310). З агульнай колькасьці залічаных на дзённае аддзяленьне ВНУ 176 абітурыентаў зьяўляюцца мэдалістамі, 23 чалавекі маюць дыплём з адзнакай. Па-за конкурсам на падставе льгот, вызначаных правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, залічаны 39 абітурыентаў, без уступных іспытаў - 17 абітурыентаў.

З агульнай колькасьці абітурыентаў, залічаных па выніках уступных выпрабаваньняў, 2 тыс. 624 чалавекі скончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, разьмешчаныя ў гарадох, 452 - у сельскай мясцовасьці, сярэднюю спэцыяльную адукацыю маюць 195 чалавек, прафэсійна-тэхнічную - 23, вышэйшая - 1. У ВНУ вобласьці залічаныя 42 замежных грамадзяніна.

Кантроль за выкананьнем патрабаваньняў заканадаўства падчас правядзеньня ўступных іспытаў ажыцьцяўлялі Віцебская абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеньня ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі ў складзе васьмі чалавек і адпаведныя камісіі па кантролі ў пяці вышэйшых дзяржаўных навучальных установах Віцебскай вобласьці. Імі былі разгледжаныя і дадзеныя адказы на 10 вусных зваротаў, якія паступілі ад абітурыентаў і іх бацькоў. Усе звароты насілі кансультацыйны характар (пытаньні аб прыёме і навучаньні, парадку падачы дакумэнтаў і г.д.).

Крыніца: БелТ