Чацвер, 14 Май 2026

Міліцыя паведаміла пра затрыманне 21-гадовага жыхара Віцебшчыны, які “придерживался националистических и протестных взглядов”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Але ў паведамленні Telegram-канала “МВД Беларусі”  ніякіх доказаў гэтаму няма. Хаця мы ведаем, што сілавікі ніколі не ігнаруюць мажлівасці прадэманстраваць знойдзеную падчас вобшуку бел-чырвона-белую сімволіку. Найхутчэй, нацыяналізм і пратэстная актыўнасць згаданы, як кажуць, “для прыцягнення ўвагі”.  І для дапаўнення “вобраза ворага”.  

Непасрэднай падставай для затрымання стала тое, што хлопец “размяшчаў  у сацсетках партрэты Адольфа Гітлера з мэтай гераізацыі яго асобы” і  пакідаў каментары  “аб прычыненні шкоды ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, бо лічыў, што ў іх дзеяннях не было подзвіга”.  Паводле словаў прадстаўніка ведамства, следчыя органы распачалі крымінальную справу за “дзеянні, накіраваныя  на распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы”.

Затрыманне праводзілі ўзброеныя супрацоўнікі  спецназу і ГУБАЗіК. Па інфармацыі  Telegram-канала, затрымальны ўжо дае прызнальныя паказанні.

Згадкі пра "нацыяналістычныя і пратэстныя погляды" ў сувязі з абвінавачаннямі за "рэабілітацыю нацызму" або "распальванне варожасці" ў грамадстве становяцца небяспечнай тэндэнцыяй. Гэты прыем сілавыя структуры выкарыстоўваюць для ачарнення  апазіцыйных актывістаў - фармуюць грамадскае меркаванне, каб іх успрымалі яшчэ і як "нашчадкаў і паслядоўнікаў" нацысцкай ідэалогіі. 

Антон Чырвоны