Чацвер, 25 Красавік 2013

Чарнобыльскія вянкі паплылі па Дзьвіне і Дняпры

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Вянок памяці - Ворша Вянок памяці - Ворша

Гэта ўжо традыцыйная акцыя, якая адбываецца штогод. «Некалькі актывістаў сабраліся а 18-й вечара каля крыжа на Ўсьпенскай горцы, а потым усе спусьціліся ўніз — бліжэй да таго месца, дзе Віцьба ўпадае ў Дзьвіну. Калі пачалі пускаць вянок, аднекуль набеглі работнікі камунальных службаў ды пачалі крычаць: „Чаму забруджваеце рэчку розным сьмецьцем?“. А людзі ў цывільным здымалі гэта на відэа. Але наш вянок гэтым разам хутка-хутка паплыў па вадзе, хоць у мінулыя гады яго даводзілася нават штурхаць. А так — як Бог яго падхапіў ды панёс…», — распавёў удзельнік акцыі старшыня абласной суполкі партыі БНФ Леанід Аўтухоў.

Аршанскія дэмакратычныя актывісты штогод запускаюць вянок памяці па Дняпры. Вянок з надпісам на чорнай стужцы «Ахвярам Чарнобылю ад Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў» пасьля хвіліны маўчаньня спусьцілі на ваду з моста каля гарадзкога парку.

Крыніца: Радыё Свабода