Пятніца, 17 Красавік 2026

У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, уключылі навапалачанку-валанцёрку Інну Коласаву

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле сайта МУС, жанчыну 1976 года нараджэння судзілі ў Віцебскім абласным судзе. Яе прызналі вінаватай па чч.1 і 2 арт. 361-4 КК РБ (Cадзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) – верагодна, па справе “Беларускага “Гаюна”. Згодна з інфармацыяй з “эстрэмісцкага” спіса ў Інны Коласавай “судзімасць не пагашана”, і гэта найхутчэй за ўсё азначае, што навапалачанку асудзілі да “хатняй хіміі”. У 2020-м годзе Інна Коласава была заснавальніцай і каардынатаркай валанцёрскай ініцыятывы «Помоги врачам Полоцк-Новополоцк».

Падчас уздыму пандэміі Covid19 ііцыятыва дапамагала лекарам – здабывала для іх сродкі індывідуальнай абароны, дэзраствор, спецыяльнае абсталяванне. У той час пра грамадскую актывістку Інну Коласаву шмат пісалі мясцовыя СМІ.

У 2022г. навапалачанка высадзіла ў сваім двары маленькі сквер пад назвай "Добрый доктор" - на знак удзячнасці мясцовым лекарам, якія дапамаглі самой Інне перамагчы небяспечны вірус.

Алег Шматаў