Як мы пісалі раней, дзяржпрапаганда на Віцебшчыне перажывае калапс. Не хапае супрацонікаў - прычым не толькі журналістаў, але і "кіруючых кадраў". Так, ужо некалькі месяцаў пустуе месца галоўнага рэдактара ў абласной газеце «Витебские вести». Вакансія дагэтуль вольная: гэта пацверджана інфармацыяй на сайце дзяржаўнай службы занятасці. Абязаны заробак - 3 473,65 – 3 528,25 руб.
Дарэчы, шукаюць ахвотных і на пасаду намесніка галоўнага рэдактара гарадской газеты "Витьбичи". Але плаціць будуць значна меней - 1 500 – 2 000 руб. На сайце гэтага дзяржвыдання склад рэдакцыі таксама не пералічаны, апрача імя і прозвішча галоўнай рэдактаркі.
Чаго так бянтэжацца "майстры пяра", якія цвердзяць, што нясуць у масы выключна праўдзівыя навіны, - незразумела)
Міхаіл Шчарбакоў