Паводле выдання, абодва святары па-ранейшаму знаходзяцца ў Рыме – у адным з кляштараў. Ні яны самі, ні царкоўныя медыя афіцыйна не распавядаюць пра іх. Там у святароў няма тэлефонаў альбо іншых тэхнічных сродкаў сувязі. І пацвердзілася згадка пра іх «абет маўчання» – цягам года яны не будуць рабіць ніякіх заяў ці выступаў.
Пробашч санктуарыя ў Шуміліне Анджэй Юхневіч быў асуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму - суд прызнаў яго вінаватым па справе аб сексуальных злачынствах супраць непаўналетніх. Святар не прызнаў сябе вінаватым і спрабаваў абскардзіць прысуд.
У няволі ксёндз Анджэй Юхневіч правёў больш за паўтара гады ( быў затрыманы ў Шуміліне 8 мая 2024 года), тэрмін зняволення ён адбываў у бабруйскай калоніі. Спачатку яго 4 разы судзілі па адміністрацыйных артыкулах - за "пікетаванне ў інтэрнэце" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Ангеліна Петрушкевіч