Дзмітрый Карняенка звярнуўся ў міліцыю з заявамі пра тое, што супрацоўнікі МУС вельмі выбарачна прымяняюць ч.2 арт.19.11 КаАП. Пад суд з наступнымі пакараннямі трапляюць шэраговыя беларусы, тады як у сацсетках “недатыкальных асобаў” таксама сустракаюцца спасылкі на так званыя “экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы”. У ліку такіх асобаў - жонка старшыні аблвыканкама, кіраўніца праўладнага пісьменніцкага саюзу, дырэктарка абласнога краязнаўчага музея...
“Я абсолютно не хочу, чтобы эти известные и влиятельные витебские люди сели или были оштрафованы, как я, мои единомышленники или простые «работяги». Но, если мы говорим о «государстве уникальной социальной справедливости», то и отношение ко всем должно быть равное, независимо от должности и статуса”, піша Эльвіра Мірсалімава.
Праўда, гягледзячы на прынцыповую падтрымку патрабаваняў Дзмітрыя Карняенкі, яна называе яго “даносчыкам”. Згадваючы, што па яго заяве яе таксама абвініавацілі і аштрафавалі за “распаўсюд экстрэмізму”, Мірсалімава заўсёды падкрэслівала, што яе судзілі за тое ж, што і “змагароў”, тады як яна не з’яўляецца прадстаўніцай беларускай апазіцыі, а таму чакала больш лаяльнага стаўлення.
Аліна Мокрая