Пятніца, 28 Сакавік 2025

Газетай - па галаве. Аршанскае раённае выданне дзіўным чынам агітуе за падпіску

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У сацсетках “Аршанскай газеты”выйшаў відэаролік, дзе паштарка чапляецца да мінакоў, а аднаго з іх за адмову ўзяць у яе газету лупіць  той жа газетай па галаве. Рэакцыя гледачоў неадназначная - у каментарах людзі здзіўляюцца, абураюцца, абмяркоўваюць адсутнасць у густу і маралі ў стваральнікаў відэапрадукта. А таксама і прымусовую падпіску - адну з сенняшніх рэаліяў.

Відэаролік з агрэсіўнай у поўным значэнні гэтага слова рэкламай  выйшаў на Instagram-старонцы дзяржаўнага СМІ. Паводле сюжэту, дзеянне адбываецца ў цэнтры горада, дзе з паасобнікамі “Аршанскай газеты” у кішэні прагульваецца паштарка. “О, выпішы газету!”, - звяртаецца яна да хлопца-мінака. Той кажа “не” і спрабуе прайсці далей. Але паштарка просіць зноў і зноў, а ў адказ на чарговую адмову б’е мінака скручанай газетай па галаве. “Тады давайце,”- гаворыць хлопец і атрымлівае паасобнік. Наступны мінак, які бачыў напад паштаркі здалёк, пагаджаецца ўзяць газету адразу...

”Видео носит юмористический характер. Во время съёмок никто не пострадал”, -- каментуе відэаролік рэдакцыя. Але гледачы такога гумару не зразумелі. “Почему почтальон ходит и упрашивает всех подписаться, а не наоборот?” - пытаецца адзін з каментатараў.  “И так будет с каждым?”, “Прекрасно отражает наше время. В деталях”,  “Зачем вы позорите всех,” - гэта яшчэ некалькі каментароў пад відэаролікам.

Яго мастацкія якасці ў каментарах абмяркоўваюцца асобна. Ацаніць іх зможа кожны, хто паглядзіць гэты відэаролік

У сацсетках “Аршанскай газеты”выйшаў відэаролік, дзе паштарка чапляецца да мінакоў, а аднаго з іх за адмову ўзяць у яе газету лупіць  той жа газетай па галаве. Рэакцыя гледачоў неадназначная - у каментарах людзі здзіўляюцца, абураюцца, абмяркоўваюць адсутнасць у густу і маралі ў стваральнікаў відэапрадукта.


Відэаролік з агрэсіўнай у поўным значэнні гэтага слова рэкламай  выйшаў на Instagram-старонцы дзяржаўнага СМІ. Паводле сюжэту, дзеянне адбываецца ў цэнтры горада, дзе з паасобнікамі “Аршанскай газеты” у кішэні прагульваецца паштарка. “О, выпішы газету!”, - звяртаецца яна да хлопца-мінака. Той кажа “не” і спрабуе прайсці далей. Але паштарка просіць зноў, а ў адказ на чарговую адмову б’е мінака скручанай газетай па галаве. “Тады давайце,”- гаворыць хлопец і атрымлівае паасобнік. Наступны мінак, які бачыў напад паштаркі здалёк, пагаджаецца ўзяць газету адразу...

”Видео носит юмористический характер. Во время съёмок никто не пострадал”, каментуе відэаролік рэдакцыя. Але гледачы такога гумару не зразумелі. “Почему почтальон ходит и упрашивает всех подписаться, а не наоборот?” - пытаецца адзін з каментатараў. Пытанне лагічнае: прымусовая падпіска на дзяржаўныя выданні  даўно стала звычайнай з’явай у Беларусі. “И так будет с каждым?”, “Прекрасно отражает наше время. В деталях”,  “Зачем вы позорите всех,” - гэта яшчэ некалькі каментароў пад відэаролікам.

Яго мастацкія якасці ў каментарах абмяркоўваюцца асобна. Ацаніць яе зможа кожны, хто паглядзіць гэты відэаролік. І ў сацсетках “Аршанскай газеты” ён не адзіны. На Youtube-канале выдання выйшла “нямое кіно” з удзелам той самай хамаватай паштаркі. Яна падыходзіць да маладой пары і ўручае хлопцу і дзяўчыне рамку (?), дзе пад шклом папрерка з надпісам “Аршанская газета”. Подписка на 2-е полугодие 2025 года”.

Таццяна Мылава

. У сацсетках “Аршанскай газеты” ён не адзіны. Так, на Youtube-канале выдання выйшла “нямое кіно” з удзелам той самай хамаватай паштаркі. Яна падыходзіць да маладой пары і ўручае хлопцу і дзяўчыне рамку (?), дзе пад шклом папрерка з надпісам “Аршанская газета”. Подписка на 2-е полугодие 2025 года”.

Таццяна Мылава