Вядомая актывістка, якая выступае супраць беларускай мовы, адмаўляе бедарускую дзяржаўнасць і ўсхваляе Сталіна, падкрэсліла, што ў 2020 годзе яны выступала супраць пратэстаў. І нават «в самом рейтинговом российском интернет-эфире у Владимира Соловьёва призывала граждан НЕ выходить на протесты, НЕ совершать противоправных действий, признала победу президента и высказала мнение, что протест — «не народный, потому что народ не вышел бы под бчб-флаги пособников нацистов».
Запіс гэтай праграмы яна спрабавала прадставіць ў якасці аргумента на судзе. У лютым 2024г. Мірсалімаву судзілі за размяшчэнне ў сацыяльных сетках гістарычных фотаздымкаў, дзе былі выявы нацысцкіх сцягоў са свастыкай. Яе затрымалі 7 лютага, ноч жанчына правяла ў ІЧУ, пасля чаго выйшла на волю з пратаколам аб адміністрацыйнам правапарашэнні і позвай у суд на 15 лютага.
Суддзя суду Чыгуначнага раёна Віцебска Дар'я Шайкова разбірала тры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на Эльвіру Мірсалімаву. Гэта пратакол за распаўсюд так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі (ч.2 арт. 19.11 КаАП) і два пратаколы, дзе сцвярджаецца, што прыхільніца «русского мира» займалася «прапагандай або публічным дэманстраваннем, вырабам, распаўсюдам нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» (ч.1 арт.19.10 КаАП). Суд прызнаў Мірсалімаву вінаватай і пакараў штрафам.
Зараз яе выклікалі на «перадвыбарчую» прафілактычную гутарку нароўні з тымі, каго ў апошнія гады судзілі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах або за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце. Прычым для Эльвіры Мірсалімавай такая прафілактычная гутарка ўжо не першая, бо яна зазначае: «Надо отдать должное, с другими сотрудниками органов профилактические беседы у нас проходили вполне уважительно».
Марыя Кальцова