Рэктар навучальнай установы Юрый Раманоўскі падкрэсліў, што ставіць перад калегамі не толькі задачу прафесійнай арыентацыі, але і «выхаваўчы момант»: «Мы – государственное учреждение высшего образования, реализуем государственную молодежную политику и являемся рупором государственной идеологии. Образование не может быть вне политики. Поэтому мы должны достучаться до каждого юного гражданина. Наша задача – сформировать зрелую личность, патриота, который будет трудиться на благо нашего региона и родной Беларуси».
Юрый Раманоўскі нямала зрабіў для таго, каб стварыць умовы для выхавання паслухмяных прыхільнікаў дзяржаўнай улады: за два мінулыя гады з вну былі звольнены ўсе выкладчыкі, якія дазвалялі сабе мець асабістую грамадзянскую пазіцыю. Затое выкладаць ва ўніверсітэт быў запрошаны адыёзны прапагандыст Грыгорый Азаронак.
Што да асноўнай задачы – падрыхтоўкі кадраў для мясцовай эканомікі, то ПДУ у гэтым сэнсе пахваліцца асабліва няма чым. «Из 434 выпускников бюджетной формы обучения прошлого года 65% попали в организации Витебской области. Наиболее крупным заказчиком кадров являются ОАО «Нафтан», ОАО «Трест №16 г.Новополоцк», ОАО «СРСУ-3 г.Новополоцка», РУП «Витебскэнерго», УП «Институт Витебскгражданпроект», УП «Витескоблгаз», - прызнаваўся рэктар універсітэта. Куды падзеліся яшчэ 35 выпускнікоў- «бюджэтнікаў», ен не ўдакладняе.
Сёлета было вырашана, што інжынерныя класы будуць ствараць у розных райцэнтрах Віцебскай вобласці. Адзін з іх працуе ў сярэдняй школе №3 Талачына. Праўда, пакуль яго вучні-дзесяцікласнікі пра будучую прафесію даведаліся мала: іх проста звазілі на экскурсію ў Полацк і паказалі ўніверсітэт, піша раённая газета «Наша Талачыншчына».
Між тым, ужо само беларускае Міністэрства адукацыі не ўпэўнена ў правільнасці абранага шляху, што да стварэння прафесійных класаў. Па выніках уступнай кампаніі 2024 года было зазначана, што «по статистике, каждый третий выпускник педагогических классов поступает в педагогический ВУЗ». Па іншых накірунках сітуацыя яшчэ горшая: пракладам, на селськагаспадарчыя спецыяльнасці ізноў быў зафіксаваны недабор, хаця «аграрныя» класы створаны практычна ў кожным райцэнтры.
Аляксандра Ражкова