Пагадненьнем прадугледжанае стварэньне сумеснай працоўнай групы па каардынацыі плянаў і тэрмінаў сумесных дзеяньняў па электрыфікацыі напрамку Полацак — Дзьвінск, узгадненьні аб’ёмаў грузапатоку і варыянтаў цягавага абслугоўваньня. У пэрспэктыве працоўнай групе трэба будзе падрыхтаваць плян-графік рэалізацыі мерапрыемстваў, згодна зь якім кожны з бакоў будзе самастойна рэалізоўваць яго на сваёй тэрыторыі.
“Рэалізацыя гэтага пагадненьня мае добрыя пэрспэктывы і будзе садзейнічаць разьвіцьцю транспартнага патэнцыялу і зьнешняму гандлю Беларусі і Латвіі”, — зазначае прэс-цэнтар БЧ.
Крыніца: БелаПАН