Таццяне Пыцько прад'явілі абвінавачанне па 361-1 УК РБ. Яе гадавалую дачку трымаюць у шпіталі, бо бацька таксама за кратамі
Жонку віцебскага відэааператра-фрылансера вінавацяць за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або за ўдзел у ім. Што стала падставай для абвінавачання, пакуль не вядома. У траўні мінулага году ў Таццяны Пыцько і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго, як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячым шпіталі пад наглядам лекараў, бо бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА.
БЕЛТА пра Булаўскага: «захоўваў сімволіку на агульнадаступных старонках»
Агенцыя размясціла артыкул пра пакаранне віцебскага музыкі і арт-менеджэра, нядаўна асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі. Прозвішча і імя ў тэксце не ўказваецца, але з фактуры відавочна, што вядзецца пра Уладзіміра Булаўскага, пакаранага паводле арт. 342-2 Крымінальнага Кодэксу (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Пра палітвязня Статкевіча ўжо чатыры месяца няма звестак
Вядома толькі, што Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры, а потым, па рашэнні адміністрацыя глыбоцкай калоніі, палітык трапіў у ШІЗА.
Па крымінальнай справе затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітвязня Вячаслава Лазарава
Віцебскага фрылансера-відэааператара ужо чатыры месяцы трымаюць у СІЗА-2, супраць яго высунута абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем. У дзень затрымання, 9 лютага, сілавікі правялі ператрусы па месцы прапіскі Лазарава і ў кватэры ягонай жонкі, якая жыла асобна. У абодвух забралі аргтэхніку, але пакуль няма пэўных звестак пра тое, ці па адной крымінальнай справе з мужам затрыманая Таццяна Пыцько.
Палітвязень Арцём Латышаў, асуджаны па справе «віцебскіх перфомансаў», падвяргаецца “ціску”
Арцёма, 1 чэрвеня, чацвёрты раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар ВК-2 у Бабруйску. Да гэтага ён прабыў там 30 сутак, пасля чаго вярнуўся ў атрад. Перад апошнім памяшканнем у ШІЗА ад Латышава супрацоўнікі калоніі запатрабавалі прыбраць санвузел, тым самым паспрабаваўшы надаць яму "нізкі статус", аднак Латышаў адмовіўся. Гэта, верагодна, і прычынілася накіраванні ў штрафны ізалятар.