Прысуд суда горада Бабруйска і Бабруйскага раёна прагучаў 29 лістапада, але яго сутнасць пакуль не вядомая. Блогер не мае ўласнай сям'і і блізкіх сваякоў, якія маглі б даведцца судовы вырак. Увогуле ж, паводле артыкула 411 КК прадугледжана пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.
Зміцер Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня 2020 года – спачатку паводле адміністрацыйнага абвінавачання. Але пасля 20-суткавага арышту на волю ён ужо не выйшаў. У ліпені 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала хлопца палітычным зняволеным. 25 траўня 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе яго і 6 актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» асудзілі за «удзел у масавых беспарадках» ( вырак Змітру Казлову, прысуджаны паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – 5 гадоў пазбаўлення волі).
Зміцер Казлоў – ураджэнец Барані (Аршанскі раён). У 2017 годзе ён заснаваў YouTubе -канал «Серый кот», на якім размяшчаў стрымы з розных палітычных акцый. Яшчэ да затрымання па крымінальнай справе блогер стаў «рэкардсмэнам» па адміністрацыйных арыштах – адбыў у няволі 120 сутак практычна буз перапынкаў.
Марыя Бушуева