Затрыманаму ў Глыбокім бодзібілдару Аляксандру Шарабайка следчыя інкрымінуюць крымінальнае злачынства згодна арт. 368 (Абраза Прэзідэнта РБ) Крымінальнага кодэкса РБ.  Да гэтага, 13 сакавіка, Аляксандр быў арыштаваны судом да адміністратыўнага арышта на 10 сутак.

Праваабарончая супольнасць прызнала палітычным зняволеным 27-гадовага жыхара Оршы, якога вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі. 30 сакавіка ў Віцебскім абласным судзе над Яраславам Казакевічам распачаўся суд. Працэс у закрытым рэжыме вядзе Галіна Бондал.

Праваабарончая супольнасць прызнала жыхара Віцебску палітвязнем, выступіўшы з адмысловай заявай. У ей падкрэсліваецца, што Вячаслаў Лазараў быў журналістам-фрылансерам, яго неаднаразова затрымлівалі падчас мірных пратэстаў у 2020 г. Цяпер яму прад'яўлены абвінавачанні па частцы 1 артыкула 364-1 Крымінальнага кодэксу (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку праваабаронцаў, «празмерна шырокае і расплывістае вызначэнне «экстрэмісцкай дзейнасці», прадугледжанае беларускім заканадаўствам, дазваляе ўладам маніпуляваць фармулёўкамі дзеля неправамернага абмежавання права на інфармацыю, свабоды слова і свабоды асацыяцый.

Па звестках праваабаронцаў, крымінальная справа распачатая адразу па некалькіх артыкулах. Падставамі маглі стацца звесткі, знойдзеныя ў ягоным тэлефоне, які сілавікі забралі падчас затрымання 13 сакавіка. Тэлефон быў забраны і ў жонкі Аляксандра Шарабайкі. У ноч з 24 на 25 сакавіка, пасля адбыцця 10-суткавага арышту, вядомага ў Глыбокім трэнера і бодзібілдэра перавялі ў віцебскі СІЗА-2.

16 сакавіка 2023 году  пракуратура Рэспублікі Беларусь зацвердзіла абвінавачанне ў дачыненні да палітзняволенай Яны Пінчук у канчатковай рэдакцыі і накіравала крымінальную справу на разгляд у Мінскі гарадскі суд. Разгляд прызначаны на 10 красавіка 2023 года.