Субота, 13 Снежань 2025

Алесь Бяляцкі: «Важна дабівацца вызвалення ўсіх, каб у Беларусі не засталося ніводнага палітычнага зняволенага»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

13 снежня па памілаванні былі вызваленыя адразу 123 палітвязні, сярод якіх — кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

Яго і яшчэ некалькі чалавек прымусова вывезлі ў Літву. Сустракаць вызваленых да амерыканскай амбасады ў Вільнюсе сабралася некалькі соцень чалавек.

На волі (ва Украіне) апынуўся і вызвалены праваабаронца Уладзь Лабковіч. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч з-за кратаў не выйшаў.