Субота, 13 Снежань 2025

Ва Ўкраіну вывезлі палітзняволеных - ураджэнцаў Віцебскай вобласці

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

13 снежня на волю выйшлі 123 палітычных зняволеных. З іх 109 грамадзян Беларусі вывезлі ва Ўкраіну. Апублікаваны поўны спіс гэтых людзей. Сярод іх

- вядомы палітык Павел Севярынец, ураджэнец Оршы, затрыманы ў чэрвені 2020г. і асуджаны на 7 гадоў зняволення па  ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

- жыхар Віцебска Ерванд Марцірасян, у жніўні 2024 г.  асуджаны на 2 гады за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Пазней, яму, верагодна, дадалі тэрмін зняволення за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

- жыхар Віцебска Сяргей Тулінаў , асуджаны  на 2 гады і 3 месяцы па 4-х палітычных артыкулах: за распальванне варожасці,  за  абразу Лукашэнкі, суддзі  і прадстаўніка ўлады.

-жыхар пасёлка Ула Бешанковіцкага раёна Ігар Сімашковіч  , асуджаны па 5-ці крымінальных артыкулах, з які 4 – палітычна матываваныя:  абраза Лукашэнкі, абраза прадстаўніка ўлады, удзел у экстрэмісцкім фармаванні, распальванне варожасці.

Ва Ўкраіну быў вывезены і Андрэй Шмай   , ураджэнец Чарнігава, які працаваў у Віцебскім аблвыканкаме рабочым па абслугоўванні будынкаў. Ен быў затрыманы па абвінавачанні ў шпіянажы і агентурнай дзейнасці. Нібыта ён здабываў нейкія звесткі ад супрацоўнікаў аблвыканкама і перадаваў іх  ва Украіну свайму малодшаму брату Руслану, які ў той час служыў у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні "Поўнач" і з'яўляўся намеснікам камандзіра ў аператыўных справах.