Пятніца, 18 Ліпень 2025

“Экстрэмісцкімі” прызналі Youtube-каналы блогера-палітвязня Дзмітрыя Казлова

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Дзмітрый Казлоў, жыхар Барані, стаў вядомы на ўсю Беларусь у 2017-м годзе, калі пачаў здымаць ролікі на палітычныя тэмы і інтэрв’ю з вядомымі палітыкамі. Паступова палітыкай хлопец захапіўся і сам, далучыўшыся да апазіцыйнага руху. Некалькі разоў яго судзілі па адміністрацыйных справах за “удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах” . З 10 чэрвеня 2020 года блогер Серый Кот ( такі псеўданім абраў сабе Зміцер Казлоў) знаходзіцца за кратамі па крымінальных абвінавачаннях.

Паводле абноўленага Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў, “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” цяпер лічацца YouTube-каналы «Серый Кот» і «Серый Кот Стримы». Адпаведнае рашэнне 15 ліпеня 2025 года прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.

 Аўтар каналаў знаходзіцца за кратамі  ўжо 5 гадоў. Да таго, пачынаючы з 2019 года, за стрымы і ўдзел у розных вулічных акцыях Дзмітрый быў асуджаны агулам да 120 сутак адміністрацыйных арыштаў. Апошні раз яго затрымалі 10 чэрвеня 2020 года за плакаты, вывешаныя насупраць будынка суда Першамайскага раёна Мінска, і 12 чэрвеня  пакаралі арыштам на 20 сутак.   Але 30 чэрвеня, калі блогер павінен быў выйсці на волю, стала вядома, што супраць яго завялі крымінальную справу. З ізалятара на Акрэсціна Дзмітрыя  перавялі ў СІЗА1.

 25 траўня 2021 года ў Магілеўвскім абласным судзе прагучалі прысуду шасці актывістам  «Еўрапейскай Беларусі», у тым оіку і вырак Дзмітрыю Казлову.  Паводле часткі 1 артыкула 13 і часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) блогеру прызначылі 5  гадоў зняволення і накіравалі адбываць гэты тэрмін у бабруйскую калонію .

28 лістапада 2024 года Дзмітрый Казлоў павінны быў выйсці на волю, аднак 29 лістапада ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна яго зноў судзілі – блогера  звінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса РБ). На які тэрмін яму прызначана новае пакаранне, дагэтуль не вядома. Не вядома і тое, у якую папраўчую ўстанову ён пераведзены.

Павел Ляпёхін