Цяпер фонд збірае грошы на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу, базавыя побытавыя рэчы і жыллё Мікіту на першы час.
Мікіта Лосік — брат палітзняволенага журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка. Яму 26 гадоў, у Оршы ен працаваў па размерккаванні на інструментальным заводзе, быў праграмістам.
Хлопца затрымалі селета ў пачатку красавіка. Паводле следства, ен пераслаў на канал “Беларускі Гаюн” некалькі здымкаў вайсковай тэхнікі, якая ехала праз Оршу. Да суду Мікіту Лосіка трымалі ў віцебскім СІЗА. У першыя дні па затрыманні супраць яго завялі яшчэ і палітычны матываваную адміністрацыйную справу, якая скончылася судом і вялізным штрафам.
Па арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) хлопца судзілі ў ліпені ў Віцебскім абласным судзе. Але на прызначаную судом “хімію” ён не паехаў.
Ігар Міхееў
Аўторак, 22 Ліпень 2025
Палітвязень Мікіта Лосік пакінуў Беларусь
На радзіме яго асудзілі да 3-х гадоў “хіміі” па справе “Беларускага Гаюна” - за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі, зробленыя ў Оршы. ў Воршы. 22 ліпеня пра эвакуацыю Мікіты Лосіка паведаміў фонд BySol.
Апублікавана ў
Палітвязьні