Субота, 15 Чэрвень 2024

Спіс палітвязняў з Віцебскага рэгіёна папоўніўся трыма новымі прозвішчамі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Палітвязень Сяргей Гнеўка Палітвязень Сяргей Гнеўка

Тры жыхары Віцебскай вобласці 14 чэрвеня праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітвязнямі. Праваабаронцы лічаць недапушчальным пераслед грамадзян за рэалізацыю імі права на свабоду выказвання меркаванняў, і патрабуюць ад беларускіх уладаў спыніць крымінальны пераслед за падобныя дзеянні. За што ж былі пакараныя рэальнымі тэрмінамі пазбаўлення волі Сяргей Гнеўка, Уладзімір Кароткі і Сяргей Бельскі?

Так, Гнеўка быў прыгавораны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі - на чатыры гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Справа разглядала суддзя суда Аршанскага раёна і Воршы Юля Вяршыніна.

Кароткага па арт. 370 КК за здзек з дзяржаўных сімвалаў улады прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Такое рашэнне прыняла суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава

Бельскага па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнку рашэннем суда быў пакараны двума з паловай гадамі пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Справу разглядаў суддзя суду Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Будрэвіч.

У бягучы момант палітвязні знагодзяцца за кратамі.

Рыма Сотнікава