Гісторыя пачалася з таго, як Віктару Дзмітрыевічу ЦВК адмовіла у 2020 годзе ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата на пасаду Кіраўніка беларускай дзяржавы. А ўжо 20 чэрвеня 2020 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі распарадзіўся заключыць яго пад варту з санкцыі пракурора.
У перыяд з 18 па 25 чэрвеня 2020 года аўтару не дазвалялася канфідэнцыйна размаўляць са сваімі адвакатамі. Калі ён сустрэўся са сваімі адвакатамі 19 і 20 чэрвеня 2020 года, ён не змог паразмаўляць з імі ў адпаведнасці з патрабаваннямі прыватнасці паміж кліентам і адвакатам, а таксама не змог належным чынам падрыхтаваць сваю абарону з-за недахопу часу. 22, 23 і 24 чэрвеня 2020 года адвакатам было адмоўлена ў доступе ў следчы ізалятар у сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай.
«Таму Камітэт робіць выснову аб тым, што дзяржава-ўдзельніца парушыла правы Бабарыка не надаўшы аўтару хуткі доступ да адвакатаў пасля яго арышту і не дазволіўшы яму канфідэнцыйна размаўляць з імі, адмовіўшы яму ў хуткім і асабістым доступе да суддзі, каб аспрэчыць свой арышт і памяшканне. у папярэдняе заключэнне, і вымусіўшы адвакатаў аўтара падпісаць пагадненні аб неразгалошванні, якія не дазволілі аўтару прыкласці ўсе адпаведныя дакументы да свайго паведамлення Камітэту» - дэкларуюць ААНаўнаўцы. Яны лічаць, што былі парушаныя ўладамі Беларусі ч. 1, 3 і 4 артыкула 9 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Зыходзячы з гэтага меркавання, беларускі ўрад абавязаны даць палітвязню эфектыўны сродак прававой абароны. А менавіта, прадаставіць адэкватную грашовую кампенсацыю за дапушчаныя парушэнні. Акрамя таго Беларусь, як удзельнік Пакта, абавязана прыняць усе неабходныя меры для прадухілення падобных парушэнняў у будучым.
Таксама Камітэт хацеў бы на працягу 180 дзён атрымаць інфармацыю аб мерах, прынятых для рэалізацыі меркавання Камітэта па справе Бабарыка і прапануе ўладам апублікаваць гэты дакумент у дзяржаўных СМІ.
Максім Чарноў