"Больш за год я праз сваё шэфства заклікаю вызваліць беларускага грамадзяніна і дзеяча Васіля Бераснева. Кіраўнік незалежнага прафсаюзнага руху знаходзіцца ў палітычным зьняволенні ў Беларусі з красавіка 2022 года. Стан ягонага здароўя рэзка пагоршыўся, але ён не атрымлівае ніякай належнай дапамогі або лячэння. Яму 71 год. Яго прысудзілі да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.Я патрабую неадкладнага вызвалення Васіля Бераснева і ўсіх палітычных вязняў!"-- напісаў дэпутат нямецкага парламента ў Instagram.
Васіль Ціханавіч Бераснеў — лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП, выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП, праваабаронца. Ён быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах “прафсаюзнай» крымінальнай справы. Абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага Кодэкса: арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы). Бераснева асудзілі да 9 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Дэпутат нямецкага Бундэстагу Дэтлеф Мюллер стаў ягоным «хросным» у кастрычніку 2022г. Ускладаючы на сябе гэты абавязак, ён сказаў: «Я салідарны з усімі актывістамі, хто сваім мірным пратэстам выступае супраць бессаромнага беларускага ўрада і за свабодную дэмакратычную дзяржаву, як гэта рабіў Васіль Бераснеў. Я выступаю супраць любой жорсткасці з боку ўрада і патрабую неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных».
Янка Блішч
Чацвер, 07 Снежань 2023
Дэпутат нямецкага парламенту выказаўся ў падтрымку палітвязня Васіля Бераснева
Дэтлеф Мюллер - дэпутат нямецкага парламента, які стаў сімвалічным хросным бацькам палітзняволенага, абурыўся тым, што пажылому чалавеку, асуджанаму на працяглы тэрмін зняволення, не аказваецца належная медычная дапамога. Сёлета ў кастрычніка 71-гадовага Васіля Бераснева забралі ў бальніцу з магілеўскай калоніі № 15, але праз некалькі дзён вырнулі за краты. Палітвязень мае даўнія праблемы са здароўем: у яго адна нарка, другую выдалілі 15 гадоў таму з-за анкалагічнага захворвання. Ад самага пачатку зняволення ён скардзіцца на болі ў адзінай нырцы, і Дэтлеф Мюллер запатрабаваў неадкладнага вызвалення свайго «хрэсніка» і астатніх палітвязняў.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: