Суд Ленінскага раёна Мінска 3 сакавіка пакараў Алеся Бяляцкага пазбаўленнем волі тэрмінам 10 гадоў, а яго калег Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча — на 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна. Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 21 красавіка, Вярхоўны суд пакінуў прысуд без змен. Праваабаронцы ўтрымліваюцца ў зняволенні больш за 22 месяцы.
Падтрымайце Алеся лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, Дабралюбава, 16, 213410, Горкі, Віцебскай вобласці, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.
Зміцер Хрушч