«56 дзён я нічога не ведаю пра Мікалая Статкевіча Ні-чо-га. Усё напісанае падае ў цёмную задушлівую прорву. Ні гука, ні шавялення паветра. На маё афіцыйныя звароты адказу таксама няма. Верагодна, адзіны «закон», які дзейнічае, гэта -«іногда не до законов, » – піша Марына Адамовіч. Сябры ў Фэйсбуку падтрымліваюць жанчыну і спадзяюцца, што адсутнасць лістоў – гэта звыклы ціск на палітвязня і яго родных, а не прыкмета чагосьці кепскага.
У Глыбоцкай калоніі «Беразвечча» Мікалай Статкевіч адбывае тэрмін зняволення, прысуджаны па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Паводле рашэння суду ад 14 снежня 2021г. ён асуджаны да 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. У Глыбокае Мікалай Статкевіч быў этапаваны ў чэрвені 2022г. Адміністрацыя папраўчай установы адразу паставіла яго на ўлік як схільнага да экстрэмізму, а ў ліпені пазбавіла рэжымнай перадачы і змясціла на 8 сутак у ШІЗА.5 жніўня 2022 г. Міколу змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру, а ў верасні – у ШІЗА. 4 лістапада МУС уключыла палітвязня ў »Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У тым жа лістападзе 2022 г. палітвязень захварэў на пнеўманію і яго змясцілі ў лякарню. Ледзве акрыяўшы ад хваробы, летась у снежні чарговы раз трапіў у ШІЗА.
Сёлета ў пачатку сакавіка 2023 г. жонка палітвязня паведаміла праваабаронцам, што ёсць затрымка ў ліставанні, і што да Мікалая Статкевіча не дапусцілі адваката.
Сяргей Кротаў
Чацвер, 06 Красавік 2023
Абарвалася сувязь з Мікалаем Статкевічам
Жонка зняволенага палітыка, Марына Адамовіч, напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ўжо 56 дзён не атрымлівае ад яго лістоў. Раней сувязь перарывалася, калі Мікалая Статкевіча каралі знаходжаннем у ШІЗА. Аднак цяпер жонка палітвязня не атрымлівае адказаў нават на лісты да адміністрацыі Глыбоцкай ПК 13, у якіх пытаецца, што здарылася з мужам.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: