Нагадаем, Аляксандр Шарабайка – вядомы фітнес-трэнер і бодзібілдар у Глыбокім быў затрыманы сёлета 13 сакавіка, адседзеў 10 сутак за лайкі і каментары ў сацыяльных сетках. А пасля на яго завялі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі і этапавалі ў СІЗА -2 у Віцебск. Следчыя дзеянні пакуль з ім не праводзіліся.
Аляксея Азарку суд Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года асудзіў паводле артыкула 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Мужчыну асудзілі за абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале на адрас двух прадстаўнікоў улады. Спачатку яму прысудзілі два гады «хатняй хіміі» і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).
Але пасля апеляцыйнага пратэсту пракурора Глыбоцкага раёна Ігара Валынца, якога, дарэчы, нядаўна звольнілі з гэтай пасады (магчыма, з-за грубага парушэння правілаў дарожнага руху), 7 сакавіка Віцебскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Глыбоцкага раёна і змяніў Аляксею Азарку два гады «хатняй хіміі» на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).
Цяпер у Беларусі налічваецца 1487 палітычных вязняў.
Сяргей Азёрны